Культурна-масавае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Штогод 11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які ўстаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, які адбыўся 11 красавіка 1945 года. 13.04.2022 інваліды, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў наведалі ДУК "Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей". Сабраныя з заміраннем сэрца слухалі аповед пра жах, якія перажылі вязні канцлагераў, пра тых, хто штодня адчуваў голад, хваробы, пакуты, тых, хто загінуў падчас цяжкай працы і быў спалены жыўцом у крэматорыях. Толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях, і аддаючы даніну павагі людзям, якія загінулі і выжылі ў тым пекле, можна спадзявацца на тое, што падобнае больш ніколі не паўторыцца ў чалавечай гісторыі.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных