Аб выніках правядзення акцыі "Дом без гвалту!"

ДУ “Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” у перыяд з 04.04.2022 па 08.04.2022 сумесна з Івацэвіцкім раённым аддзелам унутраных спраў (далей – РАУС), удзелам карэспандэнта раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”, святара храма Дзяржаўнай, раённым аддзелам па адукацыі, арганізавана і праведзена рэспубліканская акцыя "Дом без насілля!" асноўнымі задачамі якой з'яўлялася давядзенне да грамадзян інфармацыі аб магчымасцях дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў у вырашэнні праблем насілля ў сям'і, прыняцце мер прафілактычнага ўздзеяння да асоб, якія ўчыняюць насілле ў сям'і.

У выніку акцыі праведзена абследаванне дома асоб, якія знаходзяцца на ўліку ў РАУС за ўчыненне сямейна-бытавых канфліктаў. Наведана 58 адрасоў, па месцы пражывання асоб, якія дапускаюць правапарушэнні ў сямейна-бытавой сферы. З 33 грамадзянамі праведзены прафілактычныя гутаркі аб шкодзе злоўжывання алкаголем і недапушчэнні прымянення фізічнага насілля ў адносінах да сумесна пражываючых грамадзян, усім грамадзянам уручаны буклеты "Дом без насілля", "Уплыў алкаголю на арганізм чалавека", інфармацыйная ўлётка "Гвалт у сям'і караецца".

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных