«Лепшая шматдзетная сям'я Івацэвіцкага раёна-2022».

 

12 сакавіка 2022 года ў Івацэвіцкім гарадскім Доме культуры адбыўся раённы агляд-конкурс "Лепшая шматдзетная сям'я Івацэвіцкага раёна-2022", які праводзіцца ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2021-2025 гады. У конкурсе прынялі ўдзел 7 шматдзетных сем'яў Івацэвіцкага раёна. Пераможцам конкурсу стала сям'я Аляксея і Юліі Горбач з в. Чамялы Волькаўскага сельвыканкама. Уладальнікам другога прызавога месца стала сям'я Аляксандра і Вольгі Міхнюк з г. Івацэвічы. Трэцяе месца ў сям'і Сяргея і Вікторыі Мялік з г. Івацэвічы.

Удзельнікі конкурсу таксама былі адзначаны ў асобных намінацыях:

- «Моцная сям'я - прэстыж дзяржавы» - сям'я Аляксандра і Святланы Цяляціцкай з в. Калонск;

- «Наша сям'я талентамі поўная» - сям'я Сяргея і Міланы Барысевіч з г.п.Тэляханы;

- «Творчая майстэрня» - сям'я Сяргея і Кацярыны Дрозд. г. Івацэвічы;

- «Кулінарны шэдэўр сям'і» - сям'я Аляксандра і Ганны Кочавых з г. Івацэвічы.

Усім удзельнікам конкурсу ўручаны дыпломы і граматы з каштоўнымі падарункамі ў выглядзе бытавой тэхнікі. Фінансаванне раённага конкурсу праводзілася за кошт сродкаў раённай грамадскай арганізацыі РГА РГА "Белая Русь".

 

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных