Для нас, любімых...

Напярэдадні Міжнароднага жаночага Дня 8 сакавіка ў аддзяленні для грамадзян сталага ўзросту, прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае " Для нас, любімых...". У музычна-забаўляльнай праграме прымалі ўдзел самі падапечныя аддзяленні. Пажылыя людзі спявалі песні сваёй маладосці, весела і забіяцка праходзілі конкурсы. Усе канцэртныя нумары - ад танцаў да ўзрушаючага вакалу, - былі прысвечаны выключна прадстаўніцам прыгожага полу. Свята, несумненна, прыўнёс у жыццё нашага аддзялення, атмасферу вясновай радасці і шчасця.

\

 

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных